Добраахвотнае страхаванне ва Ўпраўленні сацыяльнага страхавання ZUS

Print Drukuj

Права на дабраахвотнае зарэгістраванне да пенсійнага страхавання ў адпаведнасці з арт. 7 Закона ад 13 кастрычніка 1998 г. "Аб сістэме сацыяльнага страхавання" па версіі, якая дзейнічае ад 01.01.2013 г. прыслугоўвае асобам, якія не адпавядаюць умовам абавязковага пенсійнага страхавання. Калі перыяд дабраахвотнага страхавання перавышае 10 гадоў, гарантыя выплаты мінімальнай дапамогі не будзе прымяняцца, калі стан уласнага рахунку застрахаванай асобы не будзе яе забеспечваў. Дадзеныя асобы падлягаюць дабраахвотнаму пенсійнаму страхаванню з даты, указаннай у заяве на рэгістрацыю да страхавання, аднак не раней як з даты падачы заявы. Гэга азначае, што дата, з якой зацікаўленная асоба рэгіструецца да пенсійнага страхавання, не можа быць ранейшай чым дата падачы заявы.

Пенсійнае страханне асоб, якія падлягаюць дадзенаму страхаванню на дабраахвотнай аснове, спыняецца:

  • з даты, указаннай у заяве на вырэгістраванне са страхавання, аднак не раней як з даты падачы заявы.
  • з даты спынення прычыны прымянення дабраахвотнага страхавання (напрыклад узнікнення прычыны да рэгістрацыі да страхавання на абавязковай аснове),
  • з першага дня каляндарнага месяца, за які ўзносы на дадзенае страхаванне былі аплачаны несвоечасова альбо ў непоўным памеры.

Падставай памеру ўзносаў для асоб застрахаваных на дабраахвотнай аснове з'яўляецца заяўленая сума, не меншая чым мінімальная заработная плата.

Informacje o publikacji dokumentu