Дафінансаванне паслядыпломнай адукацыі

Print Drukuj

Што такое дафінансаванне паслядыпломнай адукацыі?

Дафінансаванне паслядыпломнай адукацыі дае магчымасць паглыблення ведаў і набыцця новых навыкаў, дзякуючы чаму асоба, якая шукае працу, можа павялічыць свае шансы на рынку працы. Дафінансаванне накіраванае для беспрацоўных, зарэгістраваных у павятовым бюро працы.

Бюро працы можа сфінансаваць да 100% выдаткаў паслядыпломнага навучання, аднак не больш за 300% сярэдняй заработнай платы. За перыяд удзельніцтва ў занятках, прадугледжаных праграмай паслядыпломнага навучання, беспрацоўны атрымае стыпендыю ў памеры 20% дапамогі па беспрацоўю.

Паслядыпломнае навучанне з'яўляецца формай адукацыі, дзе прымаюцца кандыдаты, якія маюць, па меншай меры, кваліфікацыю першай ступені навучання ў вышэйшай навучальнай установе, завершаную атрыманнем звання бакалаўра або інжынера, пацверджанага адпаведным дыпломам. Паслядыпломнае навучанне праводзіцца ва ўніверсітэце, у навуковым інстытуце Польскай акадэміі навук, навукова-даследчым інстытуце альбо Медыцынскім цэнтры паслядыпломнай адукацыі. Паслядыпломнае навучанне доўжыцца не менш за два семестра і заканчваецца атрыманнем паслядыпломных кваліфікацый.

Хто можа карыстацца дафінансаваннем паслядыпломнага навучання?

Дафінансаванне паслядыпломнага навучання можа атрымаць зарэгістраваны ў бюро працы:

  • беспрацоўны,
  • асоба, якая шукае працу:
    • якая знаходзіцца ў перыядзе папярэджання аб спыненні працоўных або службовых адносін па віне наймальніка,
    • якая працуе ў наймальніка, прызнанага банкрутам, ці ў стане ліквідацыі,
    • якая атрымоўвае сацыяльную дапамогу, якой прыслугоўвае перыяд шахцёрскага водпуску, або сацыяльная шахцеёрская дапамога,
    • якая ўдзельнічае ў праграме інтэграцыі альбо занятках Центра сацыяльнай інтэграцыі,
    • якая з'яўляецца салдатам у запасе,
    • якая атрымлівае навучальную пенсію,
    • якая атрымлівае навучальную дапамогу, якая выплачваецца наймальнікам,
    • якая з'яўляецца сямейнікам ці мужам/жонкай фермера, які шукае працу па-за фермерствам і якая падлягае сацыяльнаму страхаванню,
    • якая з'яўляецца іншаземцам, у тым ліку грамадзянінам дзяржавы з Еўрапейскага саюза альбо дзяржавы, якая заключыла дагавор з Еўрапейскай супольнасцю; бежанцам; асобай, якая мае дазвол на сталае пражыванне, на пасяленне,
  • якая працуе ва ўзросце 45 гадоў і больш.

Што неабходна зрабіць, каб атрымаць дафінансаванне паслядыпломнага навучання?

Каб атрымаць дафінансаванне паслядыпломнага навучання неабходна падаць заяву аб дафінансаванні выдаткаў на навучанне і дакументы патрабаваные да адпаведнага павятовага бюро працы па месцу пражывання.

Пасля прадастаўлення адпаведных дакументаў і станоўчага разгляду заявы, старшыня заключае з беспрацоўным дагавор на дафінансаванне паслядыпломнага навучання, у якім указваюцца правы і абавязкі бакоў, а таксама аб'ём і спосаб прадастаўлення сродкаў на пакрыццё выдаткаў на паслядыпломнае навучанне ў форме прамых плацяжоў на рахунак арганізатара дадзенага навучання.

Заўвага!
Удзельнік паслядыпломнага навучання абавязваецца вярнуць дафінансаванне выдаткаў паслядыпломнага навучання ў выпадку яго незаканчэння альбо перапынення па сваёй віне.

Беспрацоўнаму, які падчас праходжання навучання пачаў працу, іншую заробкавую працу ці адкрыў гаспадарчую дзейнасць, не прыпыняецца дафінансаванне выдаткаў гэтага навучання і выплаты стыпендыі да планаванага тэрміну іх заканчэння.

 

Informacje o publikacji dokumentu