Чым з'яўляецца Прафесійная падрыхтоўка дарослых?
Мэтай прафесійнай падрыхтоўкі дарослых з'яўляецца набыццё ўдзельнікамі кваліфікацый і прафесійных навыкаў. Яна можа праводзіцца ў адной з двух формаў:
- пракчычнае навучанне прафесіі дарослых дае магчымасць прыступіць да здачы эгзаміну, які пацвярджае прафесійныя кваліфікацыі, альбо чалядніцкага эгзаміну, альбо
- падрыхтоўка дарослых да працы, якая праводзіцца з мэтай набыцця выбраных прафесійных кваліфікацый і навыкаў, неабходных для выконвання канкрэтных прафесійных задач.
Прафесійная падрыхтоўка дарослых дае магчымасць набыцця практычных уменняў і атрымання тэарэтычных ведаў, неабходных да выконвання прафесійных задач.
Прафесійная падрыхтоўка дарослых адбываецца ў наймальнікаў, часта ў супрацоўніцтве з адукачыйнай установай.
Час заняткаў прафесійнай падрыхтоўкі дарослых не можа перавышаць 8 гадзін у дзень і 40 чадзін на тыдзень.
Пракчычнае навучанне прафесіі | Падрыхтоўка дарослых да працы |
Працягваецца ад 6 да 12 месяцаў | Працягваецца ад 3 да 6 месяцаў |
Праграма ўлічвае патрабаванні, названыя ў вучэбнай праграме прафесійнага навучання альбо стандарты патрабаванняў, якія з'яўляюцца падставай чалядніцкага экзамена. | Праграма ўлічвае стандарты прафесійнай кваліфікацыі, даступныя ў базах дадзеных, якія вядзе адпаведны міністр па справам працы, альбо патрабаванні, названыя ў вучэбнай праграме прафесійнай адукацыі. |
Падрыхтоўка заканчваецца экзаменам, які пацвярджае прафесійную кваліфікацыю, які праводзіцца акруговай экзаменацыйнай камісіяй, альбо чальдніцкім экзаменам, які праводзіцца экзаменацыйнымі камісіямі рамесных палатаў. | Падрыхтоўка завяршаецца праверачным эгзамінам, які праводзіцца экзаменацыйнай камісіяй рамеснай палаты, навучальнай установай, унесенай у рэестр, які вядзе ваяводскае бюро працы, альбо іншай установай вызначанай старшынёй, якая мае права праводзіць экзаміны. Можа таксама завяршацца экзаменамі, якія пацвярджаюць прафесійныя кваліфікацыі, дадзеныя экзаміны праводзяцца акруговай экзаменацыйнай камісіяй, калі праграма падрыхтоўкі да працы ўлічвае патрабаванні, акрэсленыя на аснове праграмы прафесійнага навучання. |
Удзельнік практычнага навучання прафесіі дарослых, які здаў экзамены, якія пацвярджаюць прафесійныя кваліфікацыі альбо чэлядніцкі экзамен са станоўчым вынікам, атвымлімвае адпаведные пасведчання, якія пацвярджаюць прафесійныя кваліфікацыі альбо дыплом, які пацвярджае прафесійныя кваліфікацыі альбо чэлядніцкае пасведчанне. | Удзельнік падрыхтоўкі да працы дарослых, які здаў кантрольны экзамен - атрымлівае пасведчанне, якое пацвярджае набытыя навыкі Удзельнік, які здаў экзамін, які пацвярджаепрафесійныя кваліфікацыі - атвымлівае пасведчанне, якое пацвярджае прафесійныя кваліфікацыі. |
Хто можа гэтым карыстацца?
Аб накіраванні на прафесійную падрыхтоўку дарослых можа звярнуцца да павятовага бюро працы кожны беспрацоўны, а дадаткова могуць гэта зрабіць таксама асобы, якія:
- атрымліваюць сацыяльную дапамогу, якая прыслугоўвае ў перыяд шахцёрскага водпуску, або сацыяльную шахцёрскую дапамогу, прадугледжаную ў асобных нарматыўных актах,
- удзельнічаюць ў занятках грамадзянскай інтэграцыі ці ў індывідуальнай праграме інтэграцыі, аб каторай гаворыцца ў палажэннях заканадаўства аб сацыяльнай дапамозе,
- з'яўляюцца салдатамі ў запасе,
- атрымліваюць навучальную пенсію,
- атрымліваюць навучальную дапамогу.
Атрыманне накіравання на прафесійнцю падрыхтоўку залежыць ад таго, ці павятовае бюро працы мае адпаведныя фінансавыя сродкі.
Якія правы мае ўдзельнік?
Падчас адбыцця прафесійнай падрыхтоўкі дарослых удзельніку праслугоўвае стыпендыя ў памеры 120% сумы дапамогі па беспрацоўю (аб якой гаворыцца ў арт. 72 пар. 1 п. 1), пры гэтым перыяд атрымлімванія стыпендыі ўлічваецца да перыяду працы, які патрабуецца да набыцця ці захавання працоўных праў і перыядаў аплаты страхавых узносаў.
Падчас праходжання прафесійнай падрыхтоўкі дарослыхі ўдзельнік мае права на 2 выхадныя дні на кожныя 30 каляндарных дзён стажыроўкі (па сваей просьбе), на якія належыцца стыпендыя. Стыпендыя не належыцца за перыяд неабгрунтаванай адсутнасці.
Існуе магчымасць фінансавання старшынёй выдаткаў праезду да месца праходжання прафесійнай падрыхтоўкі. У выпадку калі прафесійная падрыхтоўка дарослых адбываецца ў іншым населеным пункце, а не па месцы жыхарства, таксама ёсць магчымасць фінансавання кошту пражывання.
Калі ўдзельнік прафесійнай падрыхтоўкі дарослых перапыніць праграму гэтай падрыхтоўкі ці не будзе здаваць экзамен, які пацвярджае прафесійныя кваліфікацыі, чэлядніцкі эгзамен альбо кантрольны эгзамен, то ў гэтым выпадку ён абавязаны вярнуць кошты гэтай падрыхтоўкі. Выключэннем з'яўляецца сітуацыя, калі прычынай перапынку альбо адмовы здачы эгзамена з'яўляецца працаўладкаванне, выкананне іншай заробкавай працы ці адкрыццё гаспадарчай дзейнасці.
Беспрацоўны, які мае па меншай меры адно дзіця ва ўзросце да 6 гадоў ці па меншай меры адно дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, калі ён праходзіць прафесійную падрыхтоўку дарослых, ён можа хадатайнічаць аб кампенсацыі выдаткаў па догляду за дзіцём ці дзяцьмі ва ўзросце да 7 гадоў ці па догляду за залежнай асобай падчас трывання падрыхтоўкі. Выдаткі вяртаюцца пры ўмове:
- папярэдняга пагаднення,
- не перавышэння штомесячнай мінімальнай зарплаты, і
- пацверджання дакументамі панесеных выдаткаў
Які памер стыпендыі?
Беспрацоўны ў перыяд праходжання прафесійнай падрыхтоўкі дарослых мае права на стыпендыю ў памеры 120% сумы дапамогі па беспрацоўю. Стыпендыя прыслугоўвае таксама за вольныя ад працы дні (так сама як у стажыровачнай праграме ўдзельніку прафесійнай падрыхтоўкі дарослых прыслугоўваюць два вольныя дні за кожныя 30 каляндарных дні). За перыяд, калі выплачваецца стыпендыя, дапамога не належыцца.
Ці стыпендыя належыцца таксама ў перыяд непрацаздольнасці?
Так. Беспрацоўны захоўвае права да стыпендыі за перыяд пацверджанай дакументальна непрацаздольнасці. Дадзеную непрацаздольнасць неабходна абгрунтаваць лістком аб непрацаздольнаці альбо распячатанным лістком аб непрацаздольнаці (не датычыцца беспрацоўных, якія знаходзяцца на лячэнні ў дыспансеры па лячэнні залежнасцей). Беспрацоўны абавязаны паведаміць павятовае бюро працы аб непрацаздольнасці ў тэрміне 2 дзён з дня выдачы лістка і прадаставіць яго ў павятовае бюро працы у тэрміне 7 дзён.