Што такое стажыроўка?
Стажыроўка - гэта набыванне беспрацоўным практычных навыкаў да выконвання працы шляхам выконвання задачаў на месцы працы без заключэння працоўных адносін з наймальнікам. Адбыцце стажыроўкі дазваляе атрымаць прафесійны вопыт, ствараючы тым самым большыя шансы на працаўладкаванне.
Для каго арганізуюцца стажыроўкі?
Любы беспрацоўны можа быць накіраваны на стажыроўку працягласцю да 6 месяцаў. Беспрацоўны, якому не споўнілася 30 гадоў, можа быць накіраваны на стажыроўку працягласцю да 12 месяцаў.
Хто можа іх арганізоўваць?
Стажыроўкі могуць быць арганізаваны ў наймальнікаў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не наймаюць работнікаў і ў няўрадавых арганізацыях, сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах або ў дарослых фізічных асоб, якія пражываюць і вядуць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, асабіста і за ўласны кошт, дзейнасць у галіне расліннай ці жывёлагадоўчай вытворчасці, у т.л. садаводчай, пладовай, пчалярскай і рыбнай вытворчасці, у іх уласных аграгаспарарках, якія займаюць плошчу сельскагаспадарчых угоддзяў з плошчай больш за 2 улікавых га, альбо якія займаюцца спецыяльным раздзелам сельскагаспадарчай вытворчасці, аб якой гаворыцца ў Законе ад 20 снежня 1990 г. "Аб сацыяльным страхаванні фермераў".
Як атрымаць накіраванне на стажыроўку?
Аб накіраванні на стажыроўку можна хадайнічаць у павятовым бюро працы. Таксама можна самастойна знайсці наймальніка, які арганізаваў бы месца стажыроўкі. Аднак тое, ці стажыроўка будзе арганізаваная ці будзе выдана накіраванне на вольнае месца адбыцця стажыроўкі, залежыць ад таго, ці бюро працы мае адпаведныя фінансавыя сродкі. Таксама неабходна памятаць, што адмова ад прапановы стажыроўкі альбо перапыненне (па сваей віне) яе адбыцця прыводзіць да пазбаўлення статусу беспрацоўнага!
Якія правы мае стажор?
У выпадку атрымання накіравання на стажыроўку па-за месцам пражывання, можна звярнуцца з заявай аб кампенсацыі выдаткаў на праезд з месца пражывання да месца адбыцця стажыроўкі альбо кампенсацыі пражывання ў населеным пункце, дзе праводзіцца стажыроўка. Датычыцца ўсяго перыяду адбыцця стажыроўкі.
Падчас адбыцця стажыроўкі праслугоўвае стыпендыя ў памеры 120% сумы дапамогі для беспрацоўных (аб якой гаворыцца ў арт. 72 пар. 1 п. 1), пры гэтым перыяд атрымлівання стыпендыі ўлічваецца да перыяду працы, які патрабуецца да набыцця ці захавання працоўных праў і перыядаў аплаты страхавых узносаў. Удзельнік стажыроўкі атрымлівае ад старшыні даведку аб праходжанні стажыроўкі, ад наймальніка - харакрэтыстыку, якая змяшчае звесткі аб задачах, рэалізаваных беспрацоўным і практычных навыках, якія ён набыў падчас стажыроўкі.
Удзел у стажыроўцы не прыводзіць да страты статусу беспрацоўнага. Падчас стажыроўкі ўдзельнік мае права на 2 выхадныя дні на кожныя 30 каляндарных дзён стажыроўкі (па сваёй просьбе), на якія належыцца стыпендыя. Аднак ён не мае права на бесплатны водпуск і водпуск па асабістым абставінам.
Беспрацоўны, які мае па меншай меры адно дзіця ва ўзросце да 6 галоў ці па меншай меры адно дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, калі ён будзе накіраваны на стажыроўку, ён можа хадатайніцаць аб кампенсацыі выдаткаў па догляду за дзіцём ці дзяцьмі ва ўзросце да 7 гадоў ці па догляду за залежнай асобай падчас трывання стажыроўкі. Выдаткі вяртаюцца пры ўмове:
- папярэдняга пагаднення,
- не перавышэння штомесячнай мінімальнай зарплаты, і
- пацверджання дакументамі панесеных выдаткаў
Што такое стажыровачны талон?
Стажыровачны талон - гэта інструмент актывізацыі беспрацоўных ва ўзросце да 30 гадоў, і з'яўляецца гарантыяй накіравання на стажыроўку ў наймальніка, вызначанага беспрацоўным на перыяд 6 месяцаў, калі наймальнік абавяжацца працаўладкаваць беспрацоўнага па сканчэнні стажыроўкі на працягу 6 месяцаў. Прадастаўленне стажыровачнага талона на падставе індывідуальнага плана дзеянняў. Тэрмін дзеяння стажыровачнага талона вызначае старшыня.
На якую суму выстаўляецца стажыровачны талон?
У рамках стажыровачнага талона старшыня фінансуе:
- выдаткі на праезд да і з месца правядзення стажыроўкі - у сталым памеры, да 600 зл, які выплачваецца беспрацоўнаму ў штомесячных траншах у памеры да 100 зл, разам са стыпендыяй;
- выдаткі неабходных медычных ці псіхалагічных аглядаў - у форме выплаты на рахунак выканаўцы агляду.
Наймальніку, які працаўладкуе беспрацоўнага на працягу заяўленага перыяду 6 месяцаў, старшыня выплачвае прэмію ў памеры 1500 зл. Прэмія і максімальная сума ў сталым памеры падлягаюць валарызацыі.
Які памер стыпендыі?
Беспрацоўны ў перыяд праходжання стажыроўкі мае права на стыпендыю ў памеры 120% сумы дапамогі па беспрацоўю. Перыяд атрымлівання стыпендыі ўлічваецца да працоўнага перыяду неабходнага да набыцця ці захавання працоўных праў.
Стыпендыя прыслугоўвае таксама за вольныя ад працы дні (удзельніку праграмы прыслугоўваюць два вольныя дні за кожныя 30 каляндарных дзён). За перыяд, калі выплачваецца стыпендыя, дапамога не належыцца.
Ці стыпендыя належыцца таксама ў перыяд непрацаздольнасці?
За перыяд непрацаздольнасці, пацверджанай дакументамі, беспрацоўны захоўвае права да стыпендыі. Дадзеную непрацаздольнасць неабходна абгрунтаваць лістком аб непрацаздольнаці альбо распячатанным лістком аб непрацаздольнаці (не датычыцца беспрацоўных, якія знаходзяцца на лячэнні ў дыспансеры па лячэнні залежнасцей). Беспрацоўны абавязаны паведаміць павятовае бюро працы аб непрацаздольнасці ў тэрміне 2 дзён з дня выдачы лістка і прадаставіць яго ў павятовае бюро працы у тэрміне 7 дзён.