Прапанова працы

Print Drukuj

Што такое прапанова працы?

Прапанова- гэта вольная ад патрабаванняў, якія парушаюць прынцып аднолькавых адносін да працаўладкавання, у разуменні палажэнняў працоўнага заканадаўства, інфармацыя наймальніка скіраваная да павятовага бюро працы аб хоць бы адной вакансіі ці аб іншай працы па дадзенай прафесіі ці спецыяльнасці, з мэтай атрымаць дапамогу ў пошуку адпаведнага работніка.

Прапанова адпаведнай працы - гэта працаўладкаванне ці іншая заробная праца, якая падляжыць сацыяльнаму страхаванню і да выконвання каторай беспрацоўны мае дастатковую кваліфікацыю або прафесійны вопыт, альбо можа выконваць яе пасля папярэдняга навучання або прафесійнай падрыхтоўкі дарослых, а стан здароўя дазваляе яму выконваць яе, а агульны час праезду на і з месца працы на грамадскім транспарце не перавышае 3 гадзін, за выкананне якой ён атрымлівае штомесячную заработную плату ў валовым эквіваленце ў памеры як мінімум мінімальнай заработнай платы ў пераліку на поўны час працы.

Калі Вы з'яўляецеся зарэгістраванай асобай у якасці беспрацоўнага, а бюро працы мае прапанову адпаведнай працы для Вас, Вас паведамяць аб гэтай прапанове з дапамогай кансультанта кліента і Вам выдадуць накіранне да наймальніка на інтэрв'ю.

Калі вы адмовіцеся прыняць гэтае накіраванне, і адмову не апраўдаеце, Вас выдаляць з рэестра бюро на перыяд, прадугледжаны арт. 33 Закона "Аб стымуляванні занятасці і кстановах рынку працы", гэта значыць на 120 дзён за першую адмову, 180 дзён за другую адмову і 270 дзён за трэцюю і кожную наступную адмову прыняць прапанаваную прапанову адпаведнай працы.

Памятайце! Пасля адбыцця інтэрв'ю з наймальнікам Вы абавязаны вярнуць накіраванне ў вызначаным бюро тэрміне.

Прапанова іншай заробкавай працы – гэта прапановя, якая не адпавядае хаця б адной з умоў, прысвоеных прапанове адпаведнай працы (вышэйзгаданай), трактуецца як прапанова іншай заробнай працы.

У выпадку калі бюро працы не можа прадаставіць Вам прапанову адпаведнай працы, кансультант кліента мае абавязак паведаміць аб магчымасці працаўладкавання паводле прапановы іншай заробкавай працы. Калі Вы адмовіцеся выкарыстаць такую прапанову, гэта не прывядзе да выключэння Вас з рэестра беспрацоўных.

Ваша згода на выдачу накіравання на прапанову іншай заробкавай працы прывядзе да таго, што Вы абавязаны сустрэцца з наймальнікам і ўрэгуляваць накіраванне пасля таго, як сустрэча адбылася ва ўстаноўлены тэрмін.

Віды прапаноў працы

Бюро працы прынімае ад наймальніка прапанову працы і прадастаўляе яе да публічнай інфармацыі ў якасці яўнай ці неяўнай прапановы.

Яўная прапанова гэта прапанова працы, дзе наймальнік выразіў згоду на распаўсюджванне кантактовых дадзеных.

На яўную прапанову Вы можаце звярнуцца да наймальніка самастойна, таму што прадастаўленыя наймальнікам кантактовыя дадзеныя даступныя для ўсіх без абмежаванняў.

Неяўная прапанова гэта прапанова працы, дзе наймальнік агаварыў свае дадзеныя для бюро працы і толькі для тых зарэгістраваных у бюро працы асобаў, якія будуць накіраваныя да гэтага наймальніка ў сувязі з пададзенай прапановай.

Калі Вы адпавядаеце патрабаванням, прадстаўленым наймальнікам у прапанове працы, на неяўную прапанову можа накіраваць Вас кансультант кліента.

Informacje o publikacji dokumentu