Інафармацыя для асоб, якія вяртаюцца на радзіму

Print Drukuj

Асоба, якая вяртаецца з працы за мяжой у краіне ЕС/ЕЭП мае права на перанясенне дапамогі па беспрацоўю ў рамках набытага права на дапамогу ў краіне апошняга працаўладкавання.Для гэтага да ад'езда з краіны апошняга працаўладкавання такая асоба павінна звярнуцца аб прадастаўленні дапамогі па беспрацоўю, а пасля набыцця права на дапамогу, яна павінна звярнуцца аб выданні дакумента U2, які дазваляе атрымліваць дапамогу, прадастаўленую за мяжой, у Польшчы.

Магчымасць перанясення дапомогі прымяняецца да асоб, якія адпавядаюць наступным умовам:

  • беспрацоўны павінен шукаць працу ў іншай дзяржаве-члене,
  • зацікаўленая асоба павінна мець права да дапамогі па беспрацоўю,
  • зацікаўленая асоба не можа з'яўляцца студэнтам,
  • беспрацоўны павінен быць зарэгістраваны ў бюро працы на працягу па меншай меры 4 тыдняў (бюро можа па сваім меркаванні скараціць пазначаны тэрмін, асабліва калі беспрацоўны едзе з ўсёй сям'ёй),
  • перад ад'ездам беспрацоўны павінен падаць адпаведную заяву ў адпаведнае бюро працы замежнай установы і ўзяць з сабой дакумент U2. заяўка на выдачу дакумента U2 павінна ўтрымліваць: поўны адрас пражывання ў дзяржаве пошуку працы разам з паштовым індэксам (не можа быць адрас "poste restante", турыстычнай базы або кэмпінгу),
  • беспрацоўны павінен прайсці праверачную працэдуру ў павятовым бюро працы ў Польшчы па месцу пражывання, напрыклад павінен прадаставіць адпаведнай установе звесткі аб тым, што ён актыўна шукае працу, ён павінен яўляцца ў гэтую установу па кажнаму вызаву і г.д.

Трансферная дапамога належыцца ў выпадку краін ЕС/ЕЭП і Швейцарыі на працягу трох месяцаў (перыяд можа быць прадоўжаны да 6 месяцаў) у памеры, вызначаным бюро працы, якое прадастаўляе дапамогу. Для таго каб прадоўжыць перанясенне дапамогі неабходна падаць заяву ў замежнае бюро працы да сканчэння 3 месяцаў. Перыяд, на які прадастаўлена права на перанясенне дапамогі, не можа быць большым за перыяд, на які прадастаўлена дапамога.

Асоба, якая пераносіць дапамогу з-за мяжы (краіны ЕС/ЕЭП) павінна зарэгістравацца на працягу 7 дзён да ад'езду з краіны апошняша працаўладкавання, у павятовым бюро працы па месцу пражывання ў Польшчы ў якасці асобы, якая шукае працу, і прадаставіць дакумент U2 у ваяводскае бюро працы з мэтай пацверджання рэгістрацыі ў краіне апошняша працаўладкавання.

Да сканчэння перыяду перанясення асоба мае права вярнуцца да краіны апошняша працаўладкавання і прадоўжыць там атрымліваць дапамогу, калі яна не выкарыстала да гэтай пары ўсяго перыяду дапамогі на працягу перанясення.

Асоба, якая набыла права на дапамогу па беспрацоўю ў Польшчы, і жадае перанесьці прадастаўленую дапамогу ў краіну, дзе яна шукае працу (краіны ЕС/ЕЭП і Швейцарыі), павінна падаць заяву ў ваяводскае бюро працы аб выдачы дакумента PDU2.

У выпадку прыняцця рашэння аб ад'ездзе з Польшчы для пошуку працы ў іншай дзяржаве-члене, дадзенай асобе неабходна:

  1. паведаміць аб намеранні ад'езду свае павятовае бюро працы і падаць заяву аб выдачы дакумента U2 з месячным папярэджаннем у адпаведным ваяводскім бюро працы па месту пражывання.
  2. памятаць, што непаведамленне аб ад'ездзе, можа прывесьці да страты права на дапамогу ў Польшчы, а гэтым самым тое, што дадзеная асоба не будзе мець права на дапамогу на працягу пашуку працы на тэрыторыі дзяржаў-членаў.
  3. памятаць, што адсутнасць адпаведнага дакумента не дасць магчымасці прадастаўлення і выплаты дапамогі, альбо прывядзе да спазнення яе прадастаўлення.
  4. памятаць, што дзейнічае толькі 7-дзённы тэрмін на перанясенне з адной дзяржавы да другой (дадзены тэрмін будзе захованы, калі на 7 дзёнь зацікаўленая асоба з'явіцца да адпаведнай установы краіны, да якой яна прыехала). Незахаванне дадзенага тэрміну прывядзе да страты права на дапамогу.
  5. да сканчэння трох (шасці) месяцаў неабходна з'явіцца да свайго бюро працы для аднаўлення дапамогі на дадатковы перыяд.

Трэба памятаць, што перанясенне дапамогі здзяйсняецца толькі адзін раз паміж двома перыядамі працаўладкавання.

Калі асоба не падавала заяву на перанясенне дапамогі, яна можа хадайнічаць аб прадастаўленні права на дапамогу па беспрацоўю ў Польшчы з улікам перыяду працаўладкавання за мяжой. Трэба памятаць, каб да ад'езду ў Польшчу падаць заяву на выдачу дакумента U1, які пацвярджае перыяды страхавання і працаўладкавання за мяжой. У выпадку адсутнасці дадзенага дакумента ваяводскае бюро працы запросіць інфармацыю аб пацвярджэнні працаўладкавання за мяжай на аснове дакументаў, прадастаўленых асобай разам з заявай аб дапамозе па беспрацоўю.

Неабходна памятаць, што ў адпаведнасці з арт. 61 Рэгламента ЕЎРАПЕЙСКАГА ПАРЛАМЕНТА І САВЕТА (ЕС) № 883/2004 беспрацоўны, які хадайнічае аб дапамозе па беспрацоўю мае права да уліку, у неабходным памеры, перыядаў працаўладкавання альбо самазанятасці, адбытых у іншых дзяржавах-членах Еўрапейскага саюза, іншых дзяржавах Еўрапейскай эканамічнай прасторы альбо Швейцарыі, з умовай адбыцця апошняга перыяда страхавання на тэрыторыі дзяржавы, дзе ён хадайнічае аб прадастаўленні дапамогі па беспрацоўю.

Выключэнне ад вышэйзгаданага правіла ўводзіць арт. 65 пар. 5 п. а) вышэйзгаданага рэгламента, які гласіць, что беспрацоўны, які ў перыяд свайго апошняга працаўладкавання альбо самазанятасці, пражываў ў іншай дзяржаве-члене, а не ў дзяржаве, дзе ён выконваў працу, і знаходзіцца ў дыспазіцыі бюро працы дзяржавы пражывання, ён карыстаецца дапамогамі ў адпаведнасці з заканадаўствам дадзенай дзяржавы пражыввання, так як быццам апошні перыяд працы адвываўся ў дадзенай дзяржаве. З гэтай мэтай, дадзеная асоба абавязана прадаставіць заяву ў ваяводскае бюро працы ў адпаведнасці з заявай з арт. 11 для ўсталявання месца пражывання ў перыядзе працаўладкавання. У выпадку ўсталявання ў апаведнасці з вышэйзгаданай заявай, што месцам пражывання ў перыядзе працаўладкавання за мяжой бала Польшча, дапамога прадастаўляецца з умовай адпаведнасці палажэнням Закона аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы, якія датычацца набыцця права на дапамогу.

З гэтай мэтай пасля рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага ў павятовым бюро працы ў Польшчы, асоба можа падаць заяву ў ваяводскае бюро працы аб прадастаўленні права на дапамогу па беспрацоўю з улікам перыяду працаўладкавання за мяжой (краіны ЕС/ЕЭП і Швейцарыі).

Як здзяйсняецца каардынаванне?

Палажэнні, якія датычацца каардынавання сістым сацыяльнага забеспечання, не прадугледжваюць замену нацыянальных сістэм адной еўрапейскай сістэмай. Усе дзяржавы могуць свабодна вырашаць аб тым, каго ахоплівае страхаванне на аснове заканадаўства, якія прадастаўляюцца дапамогі і на якіх умовах. Агульныя палажэнні ЕС ажыццяўляюцца з мэтай аховы Вашых правоў у рамках сацыяльнага забеспячэння за мяжой (краіны ЕС-28, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя).

З 1 мая 2010 г. прыменяецца новы рэгламент у справе каардынавання сістэмаў сацыяльнага забеспячэння (рэгламенты 883/2004 i 987/2009).

Рэгуляцыі ЕС, якія датычацца каардынавання сістэмаў сацыяльнага забеспячэння ў рамках дапамогаў па беспрацоўю

Каардынаванне сістэмаў сацыяльнага забеспячэння, якое датычыцца дапамогаў па беспрацоўю, рэгулюецца артыкуламі 61-65 Раздзела 6 Рэгламента ЕЎРАПЕЙСКАГА ПАРЛАМЕНТА І САВЕТА (ЕС) r 883/2004 ад 29 красавіка 2004 г. у справе каардынавання сістэмаў сацыяльнага забеспячэння.

Выканаўчыя палажэнні знаходзяцца ў артыкулах 54-57 Раздзела 5 РЭГЛАМЕНТА ЕЎРАПЕЙСКАГА ПАРЛАМЕНТА І САВЕТА (ЕС) № 987/2009 ад 16 верасня 2009 г., якія датычыцца выконвання рэгламента (ЕС) № 883/2004 у справе каардынавання сістэмаў сацыяльнага забеспячэння.

Польскія рэгуляцыі, якія датычацца каардынавання сістэмаў сацыяльнага забеспячэння ў рамках дапамогаў па беспрацоўю

У адпаведнасці з арт. 8 п. 8 Закона ад 20 красавіка 2004 г. "Аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы" (адзіны тэкст: (Dz. U. ад 2015 г. паз.149 з наст. зм.) да задачаў ваяводскага самаўпраўлення адносіцца выконванне задачаў, якія вынікаюць з каардынавання сістэмаў сацыяльнага забеспячэння дзяржаў ЕС/ЕЭП і Швейцарыі, і ў адпаведнасці з адноўленым Законам "Аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы" ад 2014 г. да дзяржаў, з каторымі Рэспубліка Польшча заключыла двухбаковыя міжнародныя пагадненні аб сацыяльным забеспячэнні ў рамках дапамогаў па беспрацоўю (з Украінай і Рэспублікай Македоніі).

Асабліва ваяводскае бюро працы выконвае функцыю адпаведнай установы ў сферы атрымлівання і разгляда заяваў беспрацоўных аб выдачы дакументаў у справах дапамогаў па беспрацоўю.

Яно выдае дакументы U1
- які пацвярджае перыяды страхавання і працаўладкавання, адбытыя ў Польшчы для прадастаўлення ў іншай краіне ЕС/ЕЭП альбо Швейцарыі і для хадайніцтва там аб прадастаўленні дапамогі па беспрацоўю з улікам вышэйзгаданых перыядаў

Яно выдае дакументы U2
- які дазваляе перанесці дапамогу па беспрацоўю, атрыманую ў Польшчы да дзяржавы ЕС/ЕЭП альбо Швейцарыі з мэтай хадайніцтва аб прадастаўленні дапамогі па беспрацоўю ў Польшчы.

Выдае рашэнні ў справе дапамогі па беспрацоўю ў выпадку, калі перыяд працаўладкавання за мяжой (дзяржавах ЕС/ЕЭП альбо Швейцарыі) уплывае на набыццё, памер альбо перыяд атрымлівання дапамогі.

Informacje o publikacji dokumentu