Актывізацыйны дадатак

Print Drukuj

Актывізацыйны дадатак - гэты субсідыя, якая належыцца беспрацоўнаму, зарэгістраванаму ў павятовым бюро працы і які мае права на дапамогу, які самастойна ці ў выніку накіравання дадзеным бюро працы пачаў выконваць працу альбо іншую заробкавую працу.

Вы будзеце мець магчымасць атрамаць актывізацыйны дадатак, калі:

  1. Вы з'яўляецеся беспрацоўным з правам на дапамогу і па сваёй ініцыятыве пачнеце працаваць альбо выконваць іншую заробкавую працу,
  2. у выніку накіравання павятовым бюро працы пачнеце працаваць у памеры няпоўнага часу працы і будзеце атрымліваць меншую заработную плату ад мінімальнага ўзроўня.

Вы будзеце атрымліваць актывізацыйны дадатак на працягу:

  1. палавіны перыяду, калі Вам належалася бы дапамога, у памеры да 50% дапамогі па беспрацоўю, калі Вы з'яўляецеся беспрацоўным, маеце права на дапамогу і па сваёй ініцыятыве пачалі працаваць альбо выконваць іншую заробкавую працу;
  2. усяго перыяду, калі Вам належалася бы дапамога, у памеры, які з'яўляецца розніцай паміж мінімальнай заработнай платай і атрымліванай заработнай платай, аднак не большым за 50% дапамогі па беспрацоўю, калі пачалі працаваць у выніку накіравання павятовага бюро працы.

Што неабходна зрабіць, каб атрымаць актывізацыйны дадатак?

Калі Вы хочаце хадайнічаць аб атрыманні актывізацыйнага дадатку, Вы павінны падаць заяву ў бюро працы, у якім Вы зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага, а таксама дакумент, які пацвярджае працаўладкаванне ці выконванне іншай заробкавай працы;

Актывізацыйны дадатак Вам не належацца, калі:

  1. Вы пачнеце працаваць у выніку накіравання павятовым бюро працы да выконвання грамадскіх работ, інтэрвенцыйных работ ці на месца працы, выдаткі на абсталяванне ці дадатковае абсталяванне якога сфінансаваныя са сродкаў Фонда працы;
  2. Вы пачнеце працаваць альбо выконваць іншую заробкавую працу, у наймальніка, дзе Вы былі працаўладкованы альбо для якога выконвалі іншую заробкавую працу, непасрэдна перад зарэгістраваннем;
  3. Вы пачнеце працаваць альбо выконваць іншую заробкавую працу, за мяжой Рэспублікі Польшча ў замежнага наймальніка.
  4. Вы знаходзіцеся ў бесплатным водпуску.
Informacje o publikacji dokumentu