Дапамога па беспрацоўю

Print Drukuj

Права на дапамогу

Права на дапамогу будзе прыслугоўваць Вам з даты зарэгістравання ў адпаведным павятовым бюро працы, у выпадку адсутнасці для Вас прапановы адпаведнай працы, прапановы стажыроўкі, прафесійнай падрыхтоўкі дарослых, курсаў, інтэрвенцыйных работ альбо грамадскіх работ, а таксама калі на працягу 18 месяцаў, якія непасрэдна папярэднічаюць даце рэгістрацыі, на працягу не менш за 365 дзён:

  1. Вы працавалі і атрымлівалі заработную плату ў памеры не менш за мінімальную заработную плату, ад каторай існуе абавязак аплаты ўзноса ў Фонд працы; у гэты перыяд не ўлічваюцца перыяды бесплатнага водпуску, якія працягваюцца разам больш за 30 дзён,
  2. Вы выконвалі на падставе працоўнага дагавора працу на давальніцкай аснове і атрымлівалі даход у памеры па меншай меры мінімальнай заработнай платы,
  3. Вы аказвалі паслугі на аснове агенцкага дагавора альбо дагавора платнага аказання паслуг альбо іншага дагавора аказання паслуг, да якіх у адпаведнасці з палажэннямі Грамадзянскага кодэкса прымяняюцца палажэнні, якія датычацца платнага аказання паслуг, альбо Вы супрацоўнічалі пры выконванні такіх дагавораў, прычым асновай памеру ўзносаў на сацыяльнае страхаванне і Фонд працы з'яўлялася сума па меншай меры мінімальнай заработнай платы у пераліку на перыяд поўнага месяца,
  4. Вы аплачвалі узносы на сацыяльнае страхаванне па вядзенні несельскагастпадарчай дзейнасці альбо супрацоўніцтва, прычым асновай памеру ўзносаў на сацыяльнае страхаванне і Фонд працы з'яўлялася сума па меншай меры мінімальнай заработнай платы,
  5. вы выконвалі працу ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве, кааператыве сельскагаспадарчых гурткоў або кааператыве сельскагаспадарчых паслуг, з'яўляючыся членам гэтага кааператыва, пры чым асновай памеру ўзносаў на сацыяльнае страхаванне і Фонд працы з'яўлялася сума па меншай меры мінімальнай заработнай платы,
  6. Вы оплачвалі узносы ў Фанд працы ў сувязі з працаўладкаваннем альбо выконванней іншай заробкавай працы, за мяжой у замежнага наймальніка ў краіне, якая не ўваходзіць у Еўрапейскі саюз, Еўрапейскую эканамічную прастору, Швейцарскую Канфедэрацыю, у памеры 9,75% ад сярэдняга ўзроўню заработнай платы за кожны месяц працы,
  7. Вы былі працаўладкаваны за мяжой і прыехалі ў Рэспубліку Польшча ў якасці рэпатрыянта,
  8. Вы працавалі, служылі ці выконвалі іншую заробкавую працу, і атрымлівалі заработную плату ці даход, ад якога існуе абавязак аплаты ўзноса ў Фонд працы,
  9. Вы выконвалі працу ў перыяд часовага арышту альбо адбыцця пакарання пазбаўлення волі, прычым асновай памеру ўзносаў на сацыяльнае страхаванне і Фонд працы з'яўлялася сума па меншай меры мінімальнай заработнай платы. Калі Вы зверніцеся ў адпаведнае павятовае бюро працы для рэгістрацыі на працягу 30 дзён пасля звальнення з турмы ці следчага ізалятара, то пры вызначэнні права на дапамогу бюро працы будзе ўлічваць і перыяды, указаныя вышэй, якія змяшчаюцца ў перыядзе 18 месяцаў да апошняга пазбаўлення волі.

Да перыяду 365 дзён, які ўпаўнаважвае да атрымання дапамогі, улічваюцца наступныя перыяды:

  1. асноўнай ваеннай службы, ваеннай падрыхтоўкі, падрыхтоўчай службы, кандыдатскай службы, прафесійнай ваеннай службы па кантракту, ваенных вучэнняў, перыядычнай ваеннай службы, тэрытарыяльнай ваеннай службы, якая ажыццяўляецца на ратацыйнай аснове, альбо ваеннай службы, якая выконваецца ў выпадку аб'явы мабілізацыі і падчас вайны, і асноўнай службы ў грамадзянскай абароне і заменнай службы, а таксама службы ў якасці супрацоўніка, аб якой гаворыцца ў Законе ад 18 лютага 1994 г. Аб пенсійным забеспячэнні супрацоўнікаў Паліцыі, Агенцтва ўнутранай бяспекі, Агенцтва разведкі, Ваеннай контрвыведкі, Службы ваеннай разведкі, Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро, Пагранічнай службы, Службы Маршалка (Straż Marszałkowska), Дзяржаўнай службы аховы, Дзяржаўнай пажарнай службы, Мытнай і падатковай службы і Турэмнай службы і іх сем'яў;
  2. водпуску па догляду за дзіцём ва ўзросце да 6 гадоў, прадастаўленага на аснове асобных палажэнняў;
  3. атрымлівання пенсіі па непрацаздольнасці, аб якой гаворыцца ў п. 1, курсавой пенсіі, а таксама пасля спынення працоўных адносін перыяды выконвання іншай заробкавай працы, альбо пасля спынення вядзення несельскагаспадарчай дзейнасці перыяды атрымлівання дапамогі па непрацаздольнасці, дапамогі па цяжарнасці і родам, дапамогі ў памеры дапамогі па цяжарнасці і родам ці рэабілітацыйнай дапамогі, калі асновай памеру дадзеных дапамог і субсідый, з улікам сумы ўзносаў на сацыяльнае страхаванне, з'яўлялася сума па меншай меры мінімальнай заработнай платы;
  4. вышэй незгаданыя перыяды, калі былі аплачаны ўзносы на сацыяльнае страхаванне і Фонд працы, калі асновай памеру ўзносаў з'яўлялася сума па меншай меры  мінімальнай заработнай платы;
  5. за якія была прадастаўлена кампенсацыя за невыкананне наймальнікам спынення працоўных ці службовых адносін у адпавенасці з палажэннямі заканадаўства, і перыяд, за які работніку выплацілі кампенсацыю за скарачэнне тэрміну паведамлення аб спыненні працоўнага дагавора;
  6. перыяды аказвання паслуг на аснове дагавора аб актывацыі, прадугледжанага арт. 50 Закона ад 4 лютага 2011 года Аб доглядзе за дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў;
  7. перыяды атрымлівання сямейнай пенсіі, у выпадку калі права на гэтую пенсію супадала з правам на пенсію па непрацаздольнасці і была абрана сямейная пенсія;
  8. перыяды ажыццяўлення асабістага догляду за дзіцём асобамі, якія падлягаюць абавязковаму пенсійнаму страхаванню;
  9. перыяды атрымлівання дапамогі па доглядзе ці спецыяльнай дапамогі па доглядзе ў адпаведнасці з палажэннямі аб сямейных дапамогах, альбо дапамогі для апекуна ў адпаведнасці з палажэннямі аб вызначэнні і выплаце дапамогі для апекуноў, калі страта права на іх была выклікана смерцю асобы, над якой ажыццяўлялася апека.

Акрамя таго, Вам будзе належыцца дапамога, калі Вас звольнілі з асноўнай ваеннай службы альбо перыядычнай ваеннай службы, а перыяд службы складаў не менш за 240 дзён і выпаў у перыяд 18 месяцаў, якія папярэднічалі дню рэгістрацыі ў павятовым бюро працы.

Нягледзячы на неаплачванне ўзноса ў Фанд працы беспрацоўным будзе належыцца дапамога, калі:

  1. наймальнікі і іншыя арганізацыйныя адзінкі звольнены ад абавязку аплаты ўзносаў у Фонд працы за працаўладкаваных работнікаў, якія вяртаюцца з водпуску па цяжарнасці і родам, водпуску на ўмовах водпуску па цяжарнасці і родам, бацькоўскага водпуску альбо водпуску па догляду за дзіцём ва ўзросце да 6 гадоў на працягу 36 месяцаў, пачаўшы ад першага месяца пасля вяртання з водпуску па цяжарнасці і родам, водпуску на ўмовах водпуску па цяжарнасці і родам, бацькоўскага водпуску альбо водпуску па догляду за дзіцем ва ўзросце да 6 гадоў;
  2. наймальнікі і іншыя арганізацыйныя адзінкі звольнены ад абавязку аплаты ўзносаў у Фонд працы на працягу 12 месяцаў, пачаўшы ад першага месяца пасля заключэння працоўнага дагавора, за працаўладкаваныя асобы, старэйшыя за 50 гадоў, і на працягу 30 дзён да працаўладкавання заставаліся ў рэестры беспрацоўных павятовага бюро працы;
  3. наймальнікі і іншыя арганізацыйныя адзінкі звольнены ад абавязку аплаты ўзносаў у Фонд працы за працаўладкаваных работнікаў, старэйшых за 55 гадоў (жанчыны) і 60 гадоў (мужчыны);
  4. наймальнікі і іншыя арганізацыйныя адзінкі звольнены ад абавязку аплаты ўзносаў у Фонд працы на працягу 12 месяцаў, пачаўшы ад першага месяца пасля заключэння працоўнага дагавора, за накіраваных працаўладкаваных беспрацоўных ва ўзросце да 30 гадоў;
  5. прадпрымальнікі Польскай асацыяцыі глухіх і Польскай асацыяцыі сляпых і Асацыяцыі невідушчых салдат Рэспублікі Польшча, Таварыства абароны невідушчых, Цэнтра апекі сляпых у Ласках і ўстаноў прафесійнай актыўнасці не плацяць узносы ў Фонд працы для працаўладкаваных работнікаў са значнай або сярэдняй інваліднасцю.

Вам належыцца дапамога, калі Вы адпавядаеце ўмовам яе атрымання:

  1. па сканчэнні перыяду 90 дзён, калі:
    1. на працягу 6 месяцаў перад рэгістрацыяй ў павяторым бюро працы, Вы спынілі працоўныя адносіны альбо службовыя адносіны па папярэднім паведамленні аб скасаванні альбо па пагадненні бакоў. Гэта не датычыцца сітуацыі, калі:
      • пагадненне бакоў наступіла па прычыне прызнання наймальніка банкрутам, ліквідацыі наймальніка ці скачэння штата работнікаў па прычынам з боку прадпрыемства працы,
      • скасаванне працоўных адносін ці службовых адносін па папярэднім паведамленні аб скасаванні ці на аснове пагаднення бакоў наступіла па прычыне змены месца працы,
      • Вы скасавалі працоўны дагавор у парадку арт. 55 § 11– Працоўнага кодэкса;
    2. Вы зарэгістраваліся ў павятовым бюро працы ў якасці беспрацоўнага ў перыяд прыпынення выконвання гаспадарчай дзейнасці, які быў унесены да Цэнтральнага рэестра і інфармацыі аб гаспадарчай дзейнасці;

Дадзены перыяд змяншае перыяд атрымлівання дапамогі па беспрацоўю, які Вам належыцца.

  1. пасля перыяда 180 дзён, калі на працягу перыяда 6 месяцаў да рэгістрацыі ў павятовым бюро працы:
    1. Вы па сваей віне выклікалі спыненне вашых працоўных адносін або службовых адносін без папярэдняга паведамлення,
    2. Вы скасавалі працоўныя адносіны, заключаныя на падставе накіравання бюро працы да наймальніка, які атрымлівае ў рамках гэтых працоўных адносін накіраванні грант, дапамогу ад актывізацыі або дафінансаванне заработнай платы, да заканчэння тэрмінаў, прадугледжаных адпаведна арт. 60а пар. 4, арт. 60b пар 2 і арт. 60d пар. 2;

Дадзены перыяд змяншае перыяд атрымлівання дапамогі па беспрацоўю, які Вам належыцца.

  1. пасля заканчэння перыяду, за які Вы атрымалі кампенсацыю за скарачэнне тэрміну паведамлення аб скасаванні працоўнага дагавору; Вы атрымаеце права на дапамогу па заканчэнні тэрміну, за які вы атрымалі кампенсацыю;

Дадзены перыяд змяншае перыяд атрымлівання дапамогі па беспрацоўю, які Вам належыцца.

  1. пасля заканчэння перыяду, за які вы атрымалівалі дапамогу, прадугледжаную асобнымі палажэннямі, у выглядзе аднаразовага грашовага эквівалента за шахцёрскі водпуск, аднаразовай сацыяльнай дапамогі, грашовай дапамогі, аднаразовай ўмоўнай альбо безумоўнай выхадной дапамогі; Вы атрымаеце права на дапамогу па заканчэнні перыяду, за які вы атрымалі эквівалент або выхадную дапамогу,

Дадзены перыяд змяншае перыяд атрымлівання дапамогі па беспрацоўю, які Вам належыцца.

  1. 120 дзён у выпадку першай адмовы, 180 дзён у выпадку другой адмовы, 270 дзён у выпадку трэцяй і кожнай наступнай адмовы, калі:
  2. Вы адмовіцеся без важкіх прычын прыняць прапанову адпаведнай працы, іншай заробкавай працы, курсаў, стажыроўкі, прафесійнай падрыхтоўкі дарослых, выконвання інтэрвенцыйных работ, грамадскіх работ, адбыцця медыцынскіх або псіхалагічных аглядаў, накіраваных на ўстанаўленне працаздольнасці альбо ўдзелу ў іншай форме дапамогі, прадугледжанай Законам;
  3. пасля накіравання Вы не з'явіцеся на курсах, прафесійнай падрыхтоўцы дарослых , стажыроўцы, не пачалі выконваць грамадзка карысных работ, ці іншую форму дапамогі, прадугледжаную Законам;

 Дадзены перыяд змяншае перыяд атрымлівання дапамогі па беспрацоўю, які Вам належыцца.

  1. пасля заканчэння абiтурыентскай практыкі і атрымання месячнай грашовай дапамогі ў памеры, які перавышае палавіну мінімальнай заработнай платы;

Дадзены перыяд змяншае перыяд атрымлівання дапамогі па беспрацоўю, які Вам належыцца.

 

Дадаткова дапамога не належыцца за перыяды, калі беспрацоўны знаходзіцца за мяжой альбо знаходзіцца ў іншай сітуацыі, з якой вынікае адсутнасць гатовасці разпачаць працу (да 10 дзён). Дадзены перыяд змяншае перыяд атрымлівання дапамогі па беспрацоўю, які Вам належыцца.

 

Перыяд атрымлівання дапамогі:

Перыяд атрымлівання дапамогі складае:

  1. 180 дзён – калі Вы пражываеце на тэрыторыі павяту, узровень беспрацоўя якога не перавышае 150% ад сярэдняга ўзроўню беспрацоўя ў краіне на дату 30 чэрвеня года, які папярэднічаў даце набыцця права на дапамогу па беспрацоўі;
  2. 365 дзён - калі:
    1. Вы пражываеце на тэрыторыі павяту, узровень беспрацоўя якога перавышае 150% ад сярэдняга ўзроўню беспрацоўя ў краіне на дату 30 чэрвеня года, які папярэднічаў даце набыцця права на дапамогу па беспрацоўі,
      альбо
    2. Вы старэйшыя за 50 гадоў і маеце па меншай меры 20-гадовы перыяд, які ўпаўнаважвае да атрымліванія дапамогі,
      альбо
    3. Вы маеце на ўтрыманні па меншай меры адно дзіця ва ўзросце да 15 гадоў, а Ваш муж/жонка таксама з'яўляецца беспрацоўным і страціў права на дапамогу па прычыне сканчэння тэрміну яго атрымліванія пасля даты набыцця Вамі права на дапамогу,
      альбо
    4. вы адзінока выхоўваеце па меншай меры адно дзіця ва ўзросце да 15 гадоў.

Перыяд атрымлівання дапамогі:

  1. змяншаецца на перыяд працаўладкавання ў рамках інтэрвенцыйных работ, грамадскіх работ і на перыяд праходжання стажыроўкі, курсаў альбо прафесійнай падрыхтоўкі дарослых, якія праслугоўваюць у перыяд, калі належалася бы дапамога, а таксама на перыяды, калі дапамога не належыцця, якія былі пералічаны вышэй,
  2. павялічваецца на перыяд, калі жанчыне належалася бы, у адпаведнасці з асобнымі палажэннямі, дапамога па цяжарнасці і родам , у выпадку нараджэння дзіцяці жанчынай, якая атрымлівае дапамогу па беспрацоўю ў перыяд, ці на працягу месяца пасля яго заканчэння.

Перыяд атрымлівання дапамогі не змяняецца, калі на працягу яе атрымлівання

  • Вы зменіце месца пражывання,
  • населенны пункт, дзе Вы пражываеце, будзе ахоплены кампетэнцыяй іншага павяту.

Дадатковая дапамога, г. зн. дапамога, якая з'яўляецца прадаўжэннем набытага права на дапамогу належыцца, калі:

  1. Вы страціце статус беспрацоўнага на перыяд меншы за 365 дзён па прычыне:
    1. працаўладкавання,
    2. выконвання іншай заробкавай працы,
    3. адкрыцця не сельскагаспадарчай дзейнасці,
    4. атрымлівання дахода ў памеры, які перавышае палавіну штомесячнай мінімальнай заработнай платы
  2. і Вы зарэгіструецеся ў павятовым бюро працы ў якасці беспрацоўнага на працягу 14 дзён з даты:
    1. спынення працаўладкавання,
    2. Сспынення выконвання іншай заробкавай працы
    3. спынення вядзення не сельскагаспадарчай дзейнасці,
    4. спынення атрымлівання пасля спынення працаўладкавання дапамогі па непрацаздольнасці, дапамогі па цяжарнасці і родам альбо дапамогі ў памеры дапамогі па цяжарнасці і родам,
    5. снынення атрымлівання дахода, які перавышае палавіну мінімальнай заработнай платы ў месяц.

Калі Вы страціце статус беспрацоўнага на перыяд не даўжэйшы за 365 дзён, а на дату наступнай рэгістрацыі Вы будзеце адпавядаць ўмовам атрымання права да дапамогу на перыяд зменшаны на папярэдні перыяд атрымлівання дапамогі.

Перыяды атрымлівання дапамогі не ўлічваюцца да:

  1. пераядаў, неабходных да набыцця права і ўсталявання памеру і перыяду атрымлівання дапамогі па беспрацоўю;
  2. перыяду працаўладкавання, ад якога залежыць набыцце права да водпуску па адпачынку;
  3. стажу працы, які прадугледжаны асобнымі палажэннямі, неабходнага да выконвання некаторых прафесій.

Памер дапамогі

Памер дапамогі залежыць ад стажу працы беспрацоўнага.

Калі Вы прапрацавалі разам:

  1. да 5 гадоў, належыцца дапамога ў памеры 80% базавай дапамогі,
  2. паміж 5 а 20 гадоў, належыцца 100% базавай дапамогі,
  3. па меншай меры 20 гадоў, належыцца дапамога ў памеры 120 % базавай дапамогі.

Спосабы налічвання дапамог

Бюро выплачвае дапаогі ў месячных перыядах па факту. Дапамога за непоўны месяц вызначаецца шляхам падзелу сумы належнай дапамогі праз 30 і множання праз колькасць каляндарных дзён, якія змяшчаюцца ў перыядзе, калі належыцца дапамога.

За перыяд атрымлівання дапамогі бюро выдасць беспрацоўнаму разліковы дакумент PIT 11.

Даўнасць плацежнага патрабавання

Патрабаванні аб належнай і не атрыманых сум дапамог падлягаюць даўнасці па сканчэнні 6 месяцаў з даты іх прадастаўлення.

 

Informacje o publikacji dokumentu